«Я ненавіджу калабарантаў»: Міліцыю на пікет Пятра Папраўкі выклікалі з-за бел-чырвона-белага сцяга (відэа)

20 студзеня 2018 17:59  |  Галоўныя навіны

«Я ненавіджу калабарантаў»: Міліцыю на пікет Пятра Папраўкі выклікалі з-за бел-чырвона-белага сцяга (відэа)

 

Міліцыю на пікет кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе Пятра Папраўкі выклікалі з-за выкарыстання ім бел-чырвона-белай сімволікі. «Я ненавіджу калабарантаў», – так, з выкарыстаннем традыцыйных прапагандысцкіх клішэ, выказаўся пра прыхільнікаў нацыянальнай сімволікі ў размове ў апорным пункце міліцыі з сустаршынём БХД Віталём Рымашэўскім мужчына, які і выклікаў міліцыянтаў.

Таксама ў апорны пункт прыязджала дэпутат Ганна Канапацкая.

Як заяўляе Пётр Папраўка, ненавіснік беларушчыны паводзіў сябе на пікеце па-хамску, зневажаў удзельнікаў, лаяўся нецэнзурна. За гэта актывіст напісаў на яго заяву ў міліцыю.

 

У выніку з-за выкліку міліцыі і наступнага разбіральніцтва быў фактычна сарваны пікет. “Я спадзяюся, што такая практыка будзе спыненая. І я спадзяюся, што пасля гэтага выпадку яна будзе спыненая, бо інакш любы правакатар можа прыйсці на пікет, выклікаць міліцыю, кандыдата адвязуць у апорны пункт і пакуль будзе складацца апытанне, перадвыбарчую агітацыю правесці будзе не магчыма”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін