Сябры БХД ушанавалі памяць Міхася Жызнеўскага (фота)
Бабруйскія сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на чале з каардынатарам БХД у Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук 22 студзеня ўзялі ўдзел ва ўшанаванні памяці беларускага і ўкраінскага патрыёта Міхася Жызнеўскага, які быў застрэлены ў 2014 годзе падчас Еўрамайдана ў Кіеве.
Пахаваны Міхась Жызнеўскі ў вёсцы Сцяг Працы ў Гомельскім раёне.