Раман Ганчароў правёў у Маладзечне пікет за беларускую мову
Кандыдат у дэпутаты Менскага аблсавета Раман Ганчароў правёў першы агітацыйны пікет на сваёй выбарчай акрузе ў Маладзечне. Акцыя адбылася на пляцоўцы перад «Гандлёвым Домам Тройка» па Вялікім Гасцінцу і прыцягнула ўвагу моладзі і наведвальнікаў гандлёвага цэнтра.
Раман Ганчароў балатуецца ў аблсавет, каб пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў Маладзечне. Сярод прапаноў Рамана Ганчарова – павелічэнне беларускамоўных групаў і класаў у дзіцячых садках, пашырэнне выкарыстання мовы ў дзяржаўных установах. Кампанія “За беларускую мову” ў Маладзечне ўжо атрымала падтрымку болей за 500 выбарцаў, якія паставілі подпісы пад прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў.
На пікеце Раман Ганчароў распавядаў жыхарам Маладзечна пра прапановы рэформаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы.