Алена Янушкоўская падала ў суд на выбарчую камісію

25 студзеня 2018 08:40  |  Палітыка

 

24 студзеня прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская падала ў суд Віцебскага раёна на дзеянні Заронаўскай сельскай акругі №9 за падробленыя, як яна лічыць, несапраўдныя матывы адказу ёй у рэгістрацыі кандыдатам па Заронаўскай сельскай акрузе, а таксама і на разгляд яе скаргі Віцебскай раённай камісіі, якая, паводле яе, літаральна ўчыніла цырк з разгляду яе скаргі і пакінула рашэнне Заронаўскай камісіі без зменаў.

 

“Алена ў гэтым бачыць неабходнасць выкрыцця фальсіфікацый камісіі неабходнай, каб паказаць землякам усю абсурднасць сучасных так званых выбараў”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Болей навін