Гарадзенскія актывісты правялі пікет, прысвечаны стагоддзю БНР

25 студзеня 2018 20:33  |  Палітыка

Гарадзенскія актывісты правялі пікет, прысвечаны стагоддзю БНР

 

Першы пікет перадвыбарчай агітацыі правялі прастаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі Гародні. На Савецкай плошчы, з разгорнутымі бел-чырвона-белым, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі сцягамі, удзельнікі пікету раздавалі інфармацыю пра партыі, а таксама згадалі жыхарам Гародні пра стогадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кажа Сяргей Верамеенка, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Бэлы Дашкінай:

– Мы плануем праводзіць штодзённыя пікеты ў рамках правацэнтрысцкай кааліцыі. Сёння мы ладзім пікет ад імя Бэлы Дашкінай, якая ў рамках сваёй первыбарчай кампаніі заклікае людзей адсвяткваць 100-годдзе БНР. Увогуле пікеты мы будзем праводзіць штодзённа. Але магчыма гэта не будуць пікеты менавіта БХД, але і пікеты АГП, то бок у рамках правацэнтрысцкай кааліцыі. Праграмаў кандыдатаў тут няма, тут ёсць толькі інфармацыйныя матэрыялы, датычныя 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі і партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Большасць мінакоў станоўча аднесліся да пікета, з ахвотай бралі інфармацыю пра БНР, размаўлялі з ўдзельнікамі пікету. Нават некаторыя прыехалі падтрымаць дэмакратычныя сілы ў Гародні з суседніх краёў.

– Жыву ў Беларусі, прапісаны ў Беларусі, нарадзіўся ў Беларусі. Жыццё прымусіла паехаць у Польшчу на заробкі. Атрымаў від на жыхарства. Але хочацца, каб свая Беларусь была, незалежная. Але лепш называць яе не Беларусь, а Княства Літоўскае. Прыехаў паглядзець, падтрымаць.

Пад час першага пікету дэмакратычных сілаў выступаў кандыдат у дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Салянік.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
<!–[if !supportLineBreakNewLine]–>
<!–[endif]–>

Болей навін