Актывістаў БХД і ініцыятыўнай групы «Наша права» запрасілі на паседжанне Камісіі па ахове здароўя ў Палаце Прадстаўнікоў
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Джэсіка Цыдзвінцава разам з ініцыятыўнай групай па стварэнні аргкамітэта “Наша права” была запрошаная на пасяджэнне камісіі па ахове здароўя ў Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
“На пасяджэнні мы абмеркавалі метады барацьбы з наркаманіяй, пытанні прафілактыкі, медыцынскага і бытавога абслугоўвання ў месцах пазбаўлення волі, а таксама нашу прапанову па змяненні заканадаўства”, – адзначыла актывістка.
“Дзякуем за магчымасць канструктыўнага дыялогу”, – падкрэсліла Джэсіка Цыдзвінцава.