Суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Алены Янушкоўскай кандыдатам

26 студзеня 2018 15:57  |  Палітыка

Суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Алены Янушкоўскай кандыдатам

 

Суд Віцебскага раёна адмовіў кандыдату ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алене Янушкоўскай у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю яе кандыдатам па Заронаўскай сельскай акрузе Віцебскай раённая выбарчай камісіі.

Суд адмовіў на падставе таго, што Віцебскі абласны выбаркам зацягнуў разгляд аналагічнай скаргі і толькі ў вечары апошняга магчымага для падачы скаргі ў суд дня паведаміў, што разглядаць яе не будзе. Такім чынам час падачы і быў пратэрмінаваны. Зараз застаецца толькі падаць скаргу ў суд на дзеянні абласной камісіі.

Віцебская выбарчая машына, якая ўключае ў сябе і такія структуры, як суды і пракуратуры, мае добра наладжаны механізм замаруджвання разгляду спраў, апраўдання любога беззаконня дзеянняў камісій рознага ўзроўню, аб чым сведчыць багатая гісторыя ўдзелу ў выбарах прамоўцаў БХД: Таццяны Севярынец, Алены Шабуні, Святланы Валажонак, Паўла Севярынца ды іншых. Зараз гісторыя “ўзбагачаецца” новымі імёнамі.

“Выбары ў Беларусі – гэта дрэнны спектакль. І ўдзельнічаем мы, каб выбаршчыкі, нарэшце, скінулі свае ружовыя акуляры ды зразумелі, што адседжвацца па ўласных канапах – апошняя справа, баяцца і маўчаць – здрадніцтва ў дачыненні да ўласных дзяцей і ўнукаў. І пакуль не падымемся з уласных канапаў, не спаганім з гэтай улады за ўсе гады стратаў і расчараванняў, нічога не зменіцца”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец. 

Болей навін