Незарэгістраваныя прамоўцы БХД у Бабруйску працягваюць дапамагаць выбаршчыкам (фота)
Усе не зарэгістраваныя прамоўцы ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Бабруйску працягваюць свае кампаніі па вырашэнні праблем, якія хвалююць гараджан.
“Сёння я дапамагала аднаму з іх – Аляксею Трафімаву працягваць кампанію ад дзвярэй да дзвярэй за добраўпарадкаванне дарог на 5-м мікрараёне Бабруйска. Пра “выбары” людзі і слухаць, і бачыць не хочуць, а далучыцца да наглядання шмат хто пагадзіўся”, – адзначыла каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.