П’яны мужчына спрабаваў сарваць сустрэчу Пятра Папраўкі і Ганны Канапацкай з выбаршчыкамі

27 студзеня 2018 15:02  |  Галоўныя навіны

П’яны мужчына спрабаваў сарваць сустрэчу Пятра Папраўкі і Ганны Канапацкай з выбаршчыкамі

У Менску 27 студзеня прайшла сустрэча кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Менгарсавет па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе № 16 Пятра Папраўкі з выбаршчыкамі. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганна Канапацкая, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі і іншыя.

Агулам у сустрэчы ўдзельнічала каля 30 чалавек – як моладзі, так і людзі сярэдняга і сталага веку. Абмяркоўвалася вельмі шырокае кола пытанняў: ад асвятлення праездаў у дварах да вяртання страчаных савецкіх унёскаў і пенсінай рэформы.

“Сустрэча прайшла ў вельмі пазітыўнай атмасферы. Многія з яе ўдзельнікаў пакінулі свае кантакты, каб далучыцца да назірання і да БХД. Падобныя сустрэчы на акрузе Пятра Папраўкі будуць праходзіць штотыдзень. Таксама штодня запланаваныя пікеты”, – заявіў Дзяніс Садоўскі.

Разам з тым варта адзначыць, што сустрэчу спрабаваў сараваць невядомы п’яны мужчына. Паводле яго, яго папрасілі словах. Ён спрабаваў сарваць сустрэчу, прабіцца да сцэны, але хрысціянскія дэмакраты вывелі яго з залі і папрасілі пакінуць мерапрыемства.

Актыўна праводзяць свае кампаніі і іншыя прамоўцы ад БХД у Менску. У бліжэйшы час пачнуць праводзіць свае пікеты і Галіна Каржанеўская, і Ева Сапрыгіна і іншыя кандыдаты.

Болей навін