У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет (фота)

28 студзеня 2018 16:14  |  Палітыка

У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет (фота)

28 студзеня ў цэнтры Віцебска адбыўся сумесны пікет прамоўцаў БХД Ірыны Захаравай і Алены Шабуні ў цэнтры Віцебска, да якога далучылася і кандыдат ад АГП Ірына Яскевіч. Таму пікет атрымаўся правацэнтрысцкім.

Падчас пікету хадэкі збіралі подпісы за празрысты бюджэт і за ўратаванне возера Заронава пад Віцебскам. Шмат хто з віцяблянаў яго добра ведае і як улюбёнае ў недалёкім мінулым месцы рыбалкі, і проста адпачынку. 

“Зладзілі невялікі перформанс. Прасілі мінакоў адказаць на два пытанні: меркаванне пра інстытут сучаснага савету дэпутатаў і адносна гарадскога бюджэту. Жадаючых адказаць на іх за гадзіну пікета знайшлося няшмат, але і тое, што напісалі людзі, дае падставу абагульніць адказы на першае пытанне: “Дармаеды”. Па другім людзі хацелі б, каб каб іх грошы пайшлі на ахову здароўя, на аквапарк, на школы і садкі. Надвор’е у Віцебску непікетнае; сцюдзёны і сыры вецер. Зараз з намі “неслі вахту” гэбэшнікі – тыя ўсіх здымалі на камеру. Гэта заўважалі людзі, стараліся асабліва каля нас не затрымлівацца за выключэннем некаторых, хто ўзяўся нават нам дапамагаць”, – адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Болей навін