У Віцебску перадвыбарчыя пікеты прысвяцілі 100-годдзю БНР (фота)

30 студзеня 2018 18:53  |  Палітыка

У Віцебску перадвыбарчыя пікеты прысвяцілі 100-годдзю БНР (фота)

30 студзеня каманда прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыны Захаравай зладзіла чарговы пікет менавіта на Чкалаўскай акрузе №18 у Віцебску. Пікет размясцілі адмыслова на шляху да школы №31, бо хацелася цікаўным вучням распавесці пра БНР, 100 год якой будзе ўрачыста адзначацца 25 сакавіка.

“Дзеці падыходзілі, мы ім распавядалі. А аж пяцёра дарослых дзядзек хавалася па кустах. І колькі пікет стаяў, столькі яны і здымалі. Сыходзячы, мы іх адправілі на пачатак Маскоўскага праспекту, маўляў, там зараз стаяць будзем”, – адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Ад сённяшняга дня прамоўцы БХД будуць нагадваць Віцебску пра набліжэнне ўрачыстага свята – 100 год БНР. 

Болей навін