Галіна Каржанеўская распачала першыя пікеты ў якасці кандыдата
Першыя пікеты ў якасці кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета распачала пісьменніца, прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіна Каржанеўская. Нагадаем, што балатуецца яна па Матусевіцкай акрузе № 33 (Фрунзенскі раён). Жыхары раёна не толькі падпісваюцца за льготны праезд для пенсіянераў у гарадскім транспарце, але таксама выказваюць абурэнне якасцю пітной вады.
У выбарным плакаце кандыдата, акрамя біяграфіі і партрэта, абазначана праграма, з якой Галіна Каржанеўская ідзе да гараджан.
“Павага да людзей, клопат пра іх – гэта:
-справядлівы разгляд заяў і скаргаў у дзяржаўных установах;
-адрасны падыход да налічэння тарыфаў ЖКГ;
-вырашэнне праблемы перагружанасці бальніц і хоспісаў у сталіцы;
-зялёныя зоны замест “ушчыльнення” у нашых дварах;
-вяртанне льготаў на праезд у гарадскім транспарце для ветэранаў працы”.