Максім Гацак узяў удзел у з’ездзе ECPYouth

05 лютага 2018 08:18  |  Палітыка

Максім Гацак узяў удзел у з'ездзе ECPYouth

 

Намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху і прэс-сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Максім Гацак 2-3 лютага ў Гаазе (Нідэрланды) узяў удзел у з’ездзе Еўрапейскай хрысціянска-палітычнай моладзі (ECPYouth) – міжнароднай сетцы моладзевых хрысціянскіх грамадзянскіх і палітычных арганізацый, а таксама маладых палітыкаў-хрысціянаў з усёй Еўропы.

Удзел у з’ездзе ўзялі таксама прадстаўнікі Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Польшчы, Славакіі, Грэцыі, Грузіі, Украіны і іншых краін.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся вынікі дзейнасці і далейшыя планы ECPYouth, пытанні вырашэння агульнаеўрапейскіх праблемаў і іншае.

“Удзел у такіх мерапрыемствах вельмі важны для Сацыяльна-хрысціянскага руху і ўвогуле для беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Ён дапамагае як усталяваць больш шчыльныя кантакты з нашымі замежнымі сябрамі і партнёрамі, абмяняцца досведам, гэтак і распавесці праўду пра сітуацыю ў Беларусі як мага шырэй”, – заявіў намеснік старшыні СХР.

 

Адзначым, што ў снежні 2017 года Максім Гацак быў абраны сябрам працоўнай групы па палітыцы – аднагоз кіруючых органаў ECPYouth.

Болей навін