120 новых сябраў БХД: папярэднія вынікі ад Пятра Папраўкі (відэа)

05 лютага 2018 16:52  |  Палітыка

120 новых сябраў БХД: папярэднія вынікі ад Пятра Папраўкі (відэа)

 

 

120 новых сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі – такі вынік першых двух тыдняў агітацыйнай кампаніі падвёў кандыдат у дэпутаты Менгарсавету па Курасоўшчынскай акрузе Пётр Папраўка.

Паводле яго, гэтыя людзі не проста гадовыя пагадзіцца, але і «гатовыя падтрымаць дзейным удзелам».

«Задача – пачаць размову з суайчыннікамі. Гэта вельмі важна. У іх ёсць жаданне паразмаўляць, але яны часам самі не гатовыя. Задача – зняць гэты бар’ер, зрабіўшы першы, самы важны крок, распачаўшы дыялог», – адзначыў кандыдат.

 

У бліжэйшы час гэтых людзей плануецца запрасіць на сустрэчу, якая пройдзе 6 лютага ў гімназіі № 35 па адрасе Кіжаватава 70, каб лепш зразумець праблемы выбаршыкаў, і выказаць сваё канкрэтнае меркаванне. Таксама, чакаецца, што многія з іх прымуць удзел у назіранні на ўчастках для галасавання.

 

120 новых сябраў БХД: папярэднія вынікі ад Пятра Папраўкі (відэа)

 

Болей навін