У Менску пікет за рэформу судовай сістэмы выклікаў цікавасць «людзей у цывільным» (відэа)

05 лютага 2018 17:19  |  Палітыка

У Менску пікет за рэформу судовай сістэмы выклікаў цікавасць «людзей у цывільным» (відэа)

 

У Менску 3 лютага ля Камароўскага рынку прайшоў пікет Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за рэформу судовай сістэмы і за сумленныя выбары.

«Пікет, хоць і прайшоў у рамках выбарчага заканадаўства, выклікаў вялікую цікавасць «людзей у цывільным». Відаць тэма судовай рэформы выклікае ў іх найбольшую турботу», – заявіў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Як адзначыла ўдзельніца пікеты Святалана Няверка, у бюджэце краіны на 2018 год скарочаныя сродкі на ахову здароўя і адукацыю, але павялічаныя на праваахоўнікаў і суды. «Разумныя і здаровыя людзі ўладам не патрэбныя. Ім патрэбныя ахоўнікі і суддзі», – мяркуе яна.

У Менску пікет за рэформу судовай сістэмы выклікаў цікавасць «людзей у цывільным» (відэа)

 

 

 

Болей навін