Раман Ганчароў: я ўдзельнічаю ў выбарчай кампаніі, каб данесці да людзей праграму БХД (відэа)
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Маладзечна, кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савету Раман Ганчароў распавёў для чаго ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, хаця выбараў у краіне няма, а дэпутаты прызначаюцца.
“Я выкарыстоўваю магчымасці кампаніі, каб пастаяць на пікеце, паразмаўляць з людзьмі, данесці сваю пазіцыю, праграму рэформ Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Стаім на пікеце, сцяг лунае”, – адзначыў ён на пікеце 5 лютага.