Маладыя хрысціянскія дэмакраты абвясцілі конкурс да 100-годдзя БНР

05 лютага 2018 20:32  |  Галоўныя навіны

Маладыя хрысціянскія дэмакраты абвясцілі конкурс да 100-годдзя БНР

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты абвясцілі конкурс эсэ да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Пераможцы атрымаюць карту БНР.

“25 сакавіка 1918 года – дата, без якой немагчыма ўявіць існаванне незалежнай Беларусі. 100 гадоў таму беларускі народ сцвердзіў сваё права на ўласную дзяржаву. Сёння Дзень Волі – гэта вялікае свята, асабліва для беларускай моладзі, якая бачыць нашу краіну вольнай, моцнай і еўрапейскай дзяржавай. Дзень Волі – дата, якая аб’ядноўвае беларусаў у імкненні ўладкаваць сваю нацыянальную дзяржаву так, як гэта бачылі айцы-заснавальнікі БНР, і так, як гэтага хочам мы”, – заяўляюць у МХД.

 

І прапануюць распавесці, што для вас Беларуская Народная Рэспубліка і Дзень Волі. Дасылаць свае разважанні варта да 18 сакавіка на скрыню [email protected]

Болей навін