Дыскусія на Epramova Пятра Папраўкі і Юрася Меляшкевіча (відэа)
«Мне давялося нават 22 чэрвеня 1994 г. да рабаўніка-хулігана ўжыць навыкі спартсмена-стрэлка з пісталета — я яму з зарэгістраванага газавага пісталета быў вымушаны страляць прама ў галаву».
Epramova апублікавала дыскусію Пятра Папраўкі (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Курасоўшчынская акруга №16) і Юрася Меляшкевіча (Рух “За Свабоду”, Слабадская акруга №28).
Пытанні дыскусіі:
• Чаму няма інфармацыі пра кандыдата ў Інтэрнеце?
• Ці варта прадстаўляцца сябрам апазіцыйнай партыі падчас размовы з выбаршчыкамі?
• Ці шмат гэта – 7,2% падтрымкі выбарцаў паводле афіцыйных звестак выбарчай камісіі?
• За каго лепей галасаваць: за дырэктароў або слесара?
• Як можна балатавацца ў акрузе не па месцы жыхарства?
• Пра ліхія 90-я і «глыбокае пагружэнне»
• Ці ёсць у Беларусі справядлівыя выбары?
Абодва сённяшнія госці — асобы мэтанакіраваныя. А якія яшчэ ўласцівасці павінен мець кандыдат у дэпутаты, каб Вы дакладна за яго прагаласавалі?