Павел Севярынец заклікаў адзначаць 100-годдзе па ўсёй Беларусі (відэа)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся з відэазваротам, у якім заклікаў беларусаў далучацца да святкавання стагоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Нагадаўшы, што з нагоды святкавання юбілею аб’ядналіся практычна ўсе беларускія дэмакратычныя сілы, сустаршыня БХД заклікаў беларусаў і перадусім менчукоў узяць удзел у запланаваным урачыстым шэсці і мітынгу ў цэнтры Менску 25 сакавіка.
“Мы просім усіх беларусаў, якім неабыякаваыя незалежнасць нашай краіны, далучацца да святкаванняў па ўсёй краіне. Стварайце мясцовыя групы падтрымкі, аргкамітэты, каб мы маглі паказаць і Беларусі, і Расеі, і ўсяму свету: беларусы хочуць незалежнасці, беларусы вартыя мець незалежную дзяржаву”, – адзначыў Павел Севярынец.