Дыскусія Epramova паміж Галінай Каржанеўскай і Дзмітрыем Кавалгіным (відэа)
“Анкета (кандыдата) так пабудавана, што там немагчыма ўставіць, што ты сябра творчага саюзу… Я лічу, што гэта з даўніх часоў, што трэба быць пры пасадзе…> <…Ну, у мяне адна пасада — пенсіянерка, вось і прадстаўляю пенсіянераў. І мне не сорамна. Абсалютна!”
У новым выпуску дыскусій Epramova студыю наведалі Галіна Каржанеўская (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Матусевіцкая выбарчая акруга №33) і Дзмітрый Кавалгін (Аб’яднаная грамадзянская партыя, Купрыянаўская выбарчая акруга №21).
У гэты раз дыскусія разгарнулася вакол наступных пытанняў:
• Чаму прадстаўніца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі балатуецца на выбарах як сябра АГП?
• Чаму некаторым кандыдатам ўдаецца прайсці рэгістрацыю, а некаторых, часам вельмі моцных, гэты поспех абыходзіць бокам?
• Грузчык і пенсіянерка супраць дырэктараў і прызначэнцаў: на што надзея?
• Якімі павінны быць льготы для пенсіянераў?
• Старое жыллё → знос → арэндныя кватэры — адпрацаваная схема?
• Як змагацца з “адпіскамі” ўладаў на пісьмовыя звароты?
• Ці можа акруга застацца без дэпутата (двойчы) і ці законна гэта?
На выбарчай акрузе Дзмітрыя Кавалгіна дэпутаты самаўхіляліся двойчы. Як думаеце, гэта як то змяняе стаўленне выбаршчыкаў да кандыдатаў ад улады і апазіцыі?