Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі падтрымалі адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў Астравецкім раёне (відэа)

07 лютага 2018 18:33  |  Галоўныя навіны

Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі падтрымалі адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў Астравецкім раёне (відэа)

Лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч – 7 лютага наведалі Астравец, дзе падтрымалі адзінага дэмакратычнага і адзінага альтэрнатыўнага кандыдата на ўвесь Астравецкі раён – Івана Крука.

“26 выбарчых акругаў у райсавет. Кандыдатаў 27. Альтэрнатыва толькі ў Івана Крука. I толькі ён ладзіць кампанію. Пазнавальнасць высокая, стаўленне людзей пазітыўнае. А яшчэ Мікола Уласевіч, зноў жа, адзіны кандыдат у дэпутаты ў пасялковы савет, які мае альтэрнатыву. Астатнія, як у анекдоце: падвёў Бог Адама да Евы i кажа: выбірай сабе жонку”, – адзначыў Анатоль Лябедзька.

Лідары і актывісты кааліцыі правялі пікет “БелАЭС – сястра Чарнобыля”, раздавалі мінакам улёткі і газету “Народная Воля”, апытвалі іх пра стаўленне да АЭС.

“Стаўленне ў людзей да АЭС скептычнае. Ёсць тыя, хто за, а ёсць тыя, хто супраць. Аднак практычна ніхто не бачыць, што іх жыццё пры АЭС палепшылася. Тыя ж, хто за яе будаўніцтва, часцей за ўсё не могуць патлумачыць, чаму”, – зрабіў выснову пасля размоваў з людзьмі Віталь Рымашэўскі.

Болей навін