У Віцебску прамоўца БХД прыдумала новы фармат сустрэч з выбаршчыкамі
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебскі гарсавет дэпутатаў Ірына Захарава разам з даверанай асобай Таццянай Гложык правялі адмысловую сустрэчу з выбаршчыкамі.
“Заходзьце на агеньчык!” – так запрашалі выбаршчыкаў, каб распавесці ім і аб хадзе кампаніі, і аб справах, што турбуюць людзей.
“Усё пойдзе ў скарбонку прамоўцы, бо, негледзячы на вынікі выбараў, яна і яе каманда будуць старацца дапамагаць людзям, а таксама заангажоўваць новых прыхільнікаў. Так з’явілася яшчэ адна форма працы з выбаршчыкамі”, – адзначыла каардынатар БХД Таццяна Севярынец.