Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

08 лютага 2018 12:40  |  Галоўныя навіны

Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

 

У Мінску Беларускія хрысціянскія дэмакраты разам з дэпутатам Ганнай Канапацкай, амбасадаркай Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан ды прадстаўнікамі дзяржаўных міністэрстваў і грамадскіх арганізацый абмеркавалі прапановы па змене заканадаўства ў галіне рэгулявання абароту алкаголю на тэрыторыі Беларусі.

Круглы стол «Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Актуальныя пытанні заканадаўства ў галіне рэгулявання абароту алкаголю на тэрыторыі Беларусі» быў арганізаваны 7 лютага па ініцыятыве Ганны Канапацкай і БХД, а таксама пры ўдзеле Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку.

Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

 

Удзел у ім прынялі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, канцэрну “Белдзяржхарчпрам”, Саюзу “Гільдыя півавараў”, РНПЦ псіхічнага здароўя, Мінскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя – наркалогія”, РУП “ПА “Беларуснафта”, а таксама грамадскіх і царкоўных арганізацый.

Мэтай круглага стала было абмеркаванне сітуацыі з праблемай алкагалізацыі насельніцтва ў Беларусі, неабходных мер заканадаўчага рэгулявання ў сферы абароту алкаголю, а таксама абмен вопытам Літвы і Швецыі ў пераадоленні гэтай праблемы.

Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

 

Па выніках было агучана ініцыятыва аб сумеснай працы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў і далейшай дыскусіі на агульнай пляцоўцы.

Вольга Кавалькова распавяла: “Нягледзячы на ​​тое, што ўдзельнікі круглага стала прадстаўлялі розныя пазіцыі, усе былі згодныя з тым, што неабходна прымаць далейшыя меры па зніжэнні ўзроўню спажывання алкаголю ў Беларусі. Была вельмі канструктыўная атмасфера. Прынятае рашэнне пра працяг сумеснай працы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў і далейшай дыскусіі. Такія мерапрыемствы – гэта добры прыклад дыялогу па канкрэтнай тэме”.

 

Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

 

Віталь Рымашэўскі адзначыў: “Беларускія хрысціянскія дэмакраты больш за чатыры гады займаюцца кампаніяй па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва Беларусі за гэты час больш за 30 000 подпісаў былі перададзеныя ў розны органы ўлады. Нашыя прапановы ўключаюць як меры абмежавальнага характару – абмежаванні даступнасці алкаголю, так і меры па падтрымцы грамадскіх і царкоўных арганізацый, якія дапамагаюць пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Нягледзячы на ​​тое, што некаторыя меры прымаюцца, застаецца велізарная праблема празмернага спажывання алкаголю ў краіне.

 

Будзем спадзявацца што падобныя сумесныя мерапрыемствы прынясуць плён у выглядзе прыняцця неабходных законапраектаў. І досвед Швецыі, якая 100 год таму мела спажыванне 40 (!) літраў алкаголю на душу насельніцтва, а зараз мае адзін з найменшых паказчыкаў у Еўропе, вельмі карысны для нашай краіны”.

Удзельнікі круглага стала дамовіліся аб супрацы па выпрацоўцы заканадаўчых прапаноў па дэалкагалізацыі Беларусі

 

Болей навін