Яўген Дудкін запрашае выбарцаў задаць яму пытанні (відэа)

09 лютага 2018 08:49  |  Палітыка

Яўген Дудкін запрашае выбарцаў задаць яму пытанні (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін, які балатуецца ў Гарадзенскія гарадскі і абласны саветы дэпутатаў, запрашае выбаршчыкаў на чарговую сустрэчу.

Яна адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, а 19:00 у школе № 39. “Гэтым летам я збіраў подпісы за вылучэнне грошай з бюджэту на запланаванае будаўніцтва школы. Усяго было 10 пунктаў развіцця Альшанкі. Тады разам было сабрана больш за 700 подпісаў за петыцыю, і ўлады вымушаныя былі даваць пісьмовыя абяцанні. Як вынік: месца для рынку знайшлі, грошы на школу вылучаюцца, шэраг пытанняў на разглядзе. Важна справу давесці да канца. Буду рады бачыць Вас і адказаць на пытанні”, – адзначыў актывіст.

Мінулая сустрэча з выбаршчыкамі Альшанскай і Агінскай выбарчай акруг №13 і №23 прайшла 7 лютага. Падрабязнасці сустрэчы на відэа:

Болей навін