Віталь Рымашэўскі: затрыманне Анатоля Лябедзькі накіравана на зрыў агітацыйнай кампаніі
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі ў каментары прэс-службе БХД асудзіў затрыманне на суткі лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Ён адзначыў, што лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі запланавалі шэраг паездак па рэгіёнах у падтрымку кандыдатаў кааліцыі. “Сёння павінны былі прайсці сустрэчы ў Бабруйску, заўтра – у Магілёве. Я з’яўляюся даверанай асобай некалькіх кандыдатаў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Наколькі мне вядома, Анатоль Лябедзька з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І гэтыя паездкі праходзяць у рамках выбарчай кампаніі ў падтрымку агітацыйнай кампаніі кандыдатаў”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.
“Перашкоды правядзення агітацыйны кампаніі на з’яўляецца прамым парушэннем выбарчага заканадаўства, але па сутнасці затрыманне Анатоля Лябедзькі накіраванае на зрыў выбарчай кампаніі і з’яўляецца фактам грубага парушэння правоў чалавека і закона аб выбарах у Беларусі”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.