Пікет БХД у Бабруйску прайшоў у падтрымку Анатоля Лябедзькі (відэа)

10 лютага 2018 18:24  |  Палітыка

Пікет БХД у Бабруйску прайшоў у падтрымку Анатоля Лябедзькі (відэа)

 

У Бабруйску агітацыйны пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Фандокаўскай акрузе № 1 Максіма Чарняка 10 лютага прайшоў у падтрымку затрыманага на суткі лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

«На жаль, беларуская рэальнасць уносіць карэктывы ў планы кандыдатаў. Заклікаю і іншых кандыдатаў праводзіць свае пікеты падтрымкі лідара АГП», – адзначыў прысутны на пікеце сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

У сваю чаргу каардынатар БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук распавяла пра кандыдата ў дэпутаты Максіма Чарняка, які ў цэнтры сваёй дзейнасці ставіць чалавека і займаецца вырашэннем тых праблемаў, на якія ўлада не звяртае ўвагі.

 

Каардынатар таксама заклікала мінакоў далучацца да БХД, удзельнічаць у незалежным назіранні і прыходзіць на сустрэчы з кандыдатам.

 

Болей навін