Гэтым людзям варта давяраць: Алесь Масюк

10 лютага 2018 21:38  |  Палітыка

Гэтым людзям варта давяраць: Алесь Масюк

 

18 лютага 2018 гадоў ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. У сланімчан з’явіцца чарговая магчымасць выбраць годных дэпутатаў, якія ні адзін наказ выбаршчыкаў не пакінуць забытым, якія сапраўды будуць чуць сваіх выбаршчыкаў, адстойваць інтарэсы шараговых грамадзян, дапамагаць ім вырашаць праблемы, будуць прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб жыццё Слоніма стала лепш.

На гэты раз 43 кандыдаты ў дэпутаты будуць змагацца за атрыманне дэпутацкага мандата. У ліку зарэгістраваных кандыдатаў у большасці сваёй лічацца кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і дзяржструктур, некаторыя з іх ужо былі дэпутатамі мясцовых Саветаў. Ёсць сярод кандыдатаў у дэпутаты і звычайныя шараговыя грамадзяне, якія сваімі рэальнымі справамі пацвердзілі сваю гатоўнасць працаваць на карысць людзей, а значыць, і нашай краіны.

Альтэрнатыўныя кандыдаты звярнуліся ў газету з просьбай даць ім магчымасць звярнуцца да сваіх выбаршчыкаў, распавесці пра сябе і пра тое, чаму яны ідуць у дэпутаты.

Масюк Аляксандр Канстанцінавіч

Выбарчая акруга Заходні №15 (частка горада Слоніма ў межах: праспект Незалежнасці (дом №23), вуліцы Францыска Скарыны (дома №№24, 26а, 28а); Еўфрасінні Полацкай (дамы №№ 3, 5, 7, 9).

Алесь Масюк нарадзіўся ў 1975 годзе ў Слоніме ў сям’і рабочых. Жанаты, мае дзвюх дачок. Адукацыя вышэйшая педагагічнае. Вядзе здаровы лад жыцця. Хрысціянін.

Працуе педагогам у Слонімскім раённым экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі, навучае школьнікаў асновам экалагічнай пісьменнасці.

Па поглядах – хрысціянскі дэмакрат, прадстаўнік Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл.

Вучыўся ў сярэдняй школе №10 і №7, Слонімскім ПТВ-189. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці “гісторык-архівіст, выкладчык”.

Працоўны шлях пачаў з працы грузчыкам Слонімскай аптова-рознічнага дзяржаўнай фірмы “Світанак”. Затым працаваў будаўніком на Слонімскім вытворчым прадпрыемстве “Сэрвіс”, у МПМК-164, дарожным рабочым у ДК РУП ДСТ №6, педагогам у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму.

– Чаму Вы вырашылі пайсці ў дэпутаты?

– Мне, як бацьку і карэннаму жыхару Слоніма, не абыякава будучыня нашага горада і яго жыхароў, будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Я не магу заставацца абыякавым да навакольных нас праблемах, якія перашкаджаюць нам нармальна жыць. І хачу, каб Слонім быў квітнеючым сучасным еўрапейскім горадам, зручным для жыцця, працы і адпачынку.

Каб дамагчыся вырашэння розных праблем сланімчан, я шмат разоў выступаў ініцыятарам збору подпісаў пад зваротамі да ўлад. Збіраў подпісы за паляпшэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг; за павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання сланімчан; за паляпшэнне руху грамадскага транспарту; у абарону сям’і, дзяцей і падлеткаў ад алкагалізму і тытунекурэння; за стварэнне новых працоўных месцаў і адмену дэкрэта №3; за паляпшэнне інфраструктуры і ўмоў культурнага адпачынку моладзі, дзяцей і іх бацькоў у нашым горадзе.

Дапамог жыхарам шэрагу шматпавярховых дамоў Слоніма дамагчыся правядзення неабходных рамонтных прац, адстаяць правы жыхароў на атрыманне жыллёва-камунальных паслуг належнай якасці і інш.

Разам з жыхарамі Слоніма мы здолелі дабіцца многага, але пакуль не ўсё, чаго хацелася б. Стаўшы дэпутатам мясцовага Савета, я буду мець больш магчымасцяў дамагацца вырашэння розных надзённых праблем, змагу зрабіць жыццё роднага горада крыху лепш.

– Чаму выбаршчыкі павінны аддаць свае галасы за Вашу кандыдатуру?

– Я, як і мае выбаршчыкі, пражываю ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Гэтак жа як і многія выбаршчыкі, карыстаюся грамадскім транспартам, хаджу па тых жа вуліцах, наведваю тыя ж паліклінікі і іншыя ўстановы, таму добра знаёмы з праблемамі, якія хвалююць большасць жыхароў нашага мікрараёна і сланімчан ў цэлым.

Многія жыхары нашага мікрараёна ведаюць мяне, бо з многімі я не адзін раз сустракаўся, калі збіраў подпісы пад зваротамі да ўладаў за рашэнне розных праблем.

Сумеснымі намаганнямі жыхароў нашага мікрараёна мы змаглі дамагчыся значных поспехаў. Дзякуючы пiсьмовым зваротам да ўладаў, пад якімі падпісваліся некалькі сотняў жыхароў нашага мікрараёна, мы дамагліся хутчэйшай ўстаноўкі святлафора на скрыжаванні вуліцы Таполевай і праспекта Незалежнасці. Дамагліся асвятлення дарогі і з’яўлення пешаходнага пераходу праз дарогу з мікрараёна Паўднёвы Захад у бок 8-й школы. Улады паабяцалі ў гэтым годзе зрабіць пешаходную дарожку і пандус на лесвічным маршы паміж будынкам Беларусбанка, размешчаным па вул. Ф. Скарыны, 25а і жылым домам па пр. Незалежнасці, 15/3. Дамагліся і многіх іншых пазітыўных пераменаў.

Фактычна я ўжо даўно выконваю абавязкі дэпутата мясцовага Савета, толькі без мандата. А вось дзейны дэпутат чамусьці не займаецца сваімі прамымі абавязкамі…

– Калі Вы станеце дэпутатам, нешта зменіцца?

– Змены наступяць абавязкова. Праўда, перамагчы ў несумленных выбарах складана, але, калі атрымаецца, буду актыўна працаваць з выбаршчыкамі ў вырашэнні розных праблем. Працягну сваю дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне жыцця ў нашым горадзе і раёне.

Карыстаючыся выпадкам, я хачу звярнуцца да выбаршчыкаў і папрасіць іх, каб яны не галасавалі датэрмінова. Бо хада датэрміновага галасавання пракантраляваць немагчыма: выбарчыя скрыні з бюлетэнямі на працягу пяці дзён «начуюць» на выбарчым участку, знаходзячыся па-за кантролем не толькі з боку назіральнікаў, але і членаў камісіі.

 

Газета Слонімская

Болей навін