Галіна Каржанеўская: кандыдат паміж зямлёй і небам
Пісьменніца, актывістка БХД Галіна Каржанеўская – адна з прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Мінгарсавет. Аўтар многіх кніг і гучных публікацый, грамадская актывістка, яна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі ўпершыню. У яе няма ілюзій наконт вынікаў мясцовых выбараў, але прайсці ўсю кампанію ад пачатку да канца яна лічыць сваім абавязкам.
– Як паэт Каржанеўская дамаўлялася з Каржанеўскай-палітыкам, каб прыпыніць творчы працэс і ўзяць удзел у мясцовай выбарчай кампаніі? Як зараз сябе адчуваеце?
– Ну, палітык – гэта гучна сказана. Я чалавек культуры. Так, мне даводзілася быць назіральнікам на выбарах рознага ўзроўню, удзельнічаць у грамадскіх праектах беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў “За чыстую ваду”, “Абаронім дзяцей ад алкаголю”, збіраць подпісы за нашых актывістаў і лідараў. Але для сур’ёзнай палітыкі я непрыгодная па сваёй псіхафізіцы: не хапае настойлівасці, цвёрдасці, цяжка пераношу стрэсы… Бо палітыка ў нашых варунках – адзін суцэльны стрэс. Ідэолагі і прапагандысты зрабілі з яе пудзіла, каб застрашваць абывацеляў. Цяпер, праўда, тон трохі памяняўся… Асобных апазіцыянераў запрашаюць у тэлешоу, трохі “разбавілі” паслухмяны парламент…
Пра тое, як пачуваецца паэтэса ў перадвыбарнай гонцы, чытайце ў газеце “Народная Воля” за 9 лютага 2018 года