Віктар Грэкаў заклікаў выбаршчыкаў прымусіць улады правесці сумленныя выбары (відэа)
Магілёўскі прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктар Грэкаў у сваім відэазвароце заклікаў выбаршчыкаў прымусіць улады правесці сумленныя выбары.
“Толькі дзякуючы вам, гэта можа адбыцца. Не будзе назіральнікаў – не будзе выбараў. А дзякуючы вам, улады, якія імкнуцца наладзіць адносіны з Захадам, могуць, нарэшце, зрабіць правільныя высновы”, – заявіў актывіст.
“Будзем на гэта спадзявацца! Наперад сябры!” – заклікаў Віктар Грэкаў.