У Магілёве прайшоў пікет Галіны Жвірблі
У Магілёве прайшоў пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіны Жвірблі. Актывістка БХД балатуецца ў Магілёўскі гарсавет па Арлоўскай выбарчай акрузе №11.
“Падчас пікету збіраліся подпісы за будаўніцтва паліклінікі, грамадзяне ўзнімалі новыя праблемы, успрымаючы Галіну як свайго дзейючага дэпутата”, – адзначыў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.