Таццяна Севярынец патлумачыла сябрам камісіі, як звязаныя выбары і іх жыццё (відэа)

14 лютага 2018 21:15  |  Палітыка

Таццяна Севярынец патлумачыла сябрам камісіі, як звязаныя выбары і іх жыццё (відэа)

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 13 лютага перад пачаткам датэрміновага галасавання звярнулася да сябраў ўчастковай камісіі № 17 Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 па выбарах у Віцебскі гарсавет, дзе яна з’яўляецца назіральнікам у межах кампаніі “Права выбару”.

Каардынатар БХД зачытала зварот ад імя кампаніі “Жанчыны супраць фальсіфікацыі”, у якім нагадала пра тое, што жыццё грамадзян Беларусі, у тым ліку і сябраў участковай камісіі ды іх родных, наўпрост залежыць ад вынікаў выбараў і заклікала да сумленнага і празрыстага падліку галасоў. Зварот быў пасля перададзены ў камісію.

Напярэдадні, падчас акрэдытацыі назіральнікам, Таццяна Севярынец звярнула ўвагу старшыні камісіі на тое, што ад назіральнікаў на ўчастку закрытая ад агляду частка стала з сябрамі камісіі, што з’яўляецца парушэннем, а таксама адзначыла маніпуляцыю з імёнамі і прапановамі па галасаванні на ўзорах выбарчых бланкаў.

 

Болей навін