У Следчы камітэт Магілёва выклікалі Алега Аксёнава
15 лютага ў Магілёўскі следчы камітэт выклікалі абласнога каардынатара БХД Алега Аксёнава. Ён нібыта “заяўлены як сведка” па справе прафсаюза РЭП, да якога не мае ніякіх адносінаў.
Першы званок грамадскаму актывісту пасупіў чатыры дні назад ад супрацоўніцы, што прадставілася як Іванова. Аксёнаў прапанаваў прыслаць яму афіцыйную позву. Пасля яму зноў патэлефанавалі з пагрозай прывентыўнага затрымання – у выпадку, калі не з’явіцца.
Раней у Следчы камітэт па гэтай жа справе выклікаліся бабруйскі актывіст БХД Арсень Чыгір і каардынатар па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук. Будзем сачыць за развіццём падзей.