Пракурор у Пінску паабяцаў змагацца са злачыннасцю. Калі прагаласуюць
Пінскі міжраённы пракурор Руслан Краўчук, які вылучаецца ў дэпутаты па адной з гарадскіх акругаў, урачыста і пісьмова паабяцаў выбаршчыкам змагацца з карупцыяй і злачыннасцю. Праўда, дзеля гэтага трэба за пракурора прагаласаваць (гл. улётку Краўчука).
Узнікае пытанне: што робіць пракурор у працоўны час? Напэўна, вядзе агітацыю за сябе і заклікае пінчукоў прыйсці на ўчасткі.
Пэўна, з-за такіх гора-дэпутатаў і крымінальная сітуацыя ў горадзе не паляпшаецца, і ў “выбары” людзі ня вераць.