У Берасці мітынгавалі за рэформу судовай сістэмы і супраць акумулятарнага завода (фота)
16 лютага ў Берасці прайшоў пікет Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “За рэформу судовай сістэмы” і супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля горада.
“Мінакі вельмі актыўна ставілі подпісы і падтрымлівалі кампаніі БХД”, – адзначыў удзельнік пікету, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Удзел у пікеце таксама ўзялі берасцейскія актывісты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.