Галіне Каржанеўскай адмовілі ў скарзе на зняцце з “выбараў”

17 лютага 2018 14:37  |  Палітыка

Галіне Каржанеўскай адмовілі ў скарзе на зняцце з "выбараў"

 

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, паэтцы Галіне Каржанеўскай, якая балатавалася ў Менгарсавет па адной акрузе з яго старшынёй Васілём Панасюком, Менская гарадская камісія адмовіла ў скарзе на зняцце з “выбараў”.

“Можна закрыць паперкай фота кандыдата, але не закрыеце нам рот, і мы працягнем нашу дзейнасць як па акрузе, так і па ўсёй краіне. Дзякуй, спадарыня Галіна, за Вашу самаахвярную працу! Жыве Беларусь!” – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, што Галіну Каржанеўскую не хацелі рэгістраваць адпачатку і кандыдатам у дэпутаты.

Болей навін