У апошні дзень выбарчай кампаніі ў Магілёве заклікалі далучацца да БХД (фота, відэа)
У Магілёве ў мікрарайёне Казіміраўка каля будынка гандлёвага каледжа, дзе знаходзяцца выбарчыя участкі 83 і 84 кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў Віктар Грэкаў 17 лютага правёў апошні пікет у гэтай выбарчай кампаніі, на якім заклікаў выбаршчыкаў у нядзелю 18 лютага галасаваць ня толькі за яго праграмму і яго асабіста, але і далучацца да каманды хрысціянскіх дэмакратаў.
“Разам мы зможам адстаяць сваё права выбару і хутчэй вырашыць мясцовыя праблемы”, – заявіў ён.
У апошні дзень датэрміновага назірання наглядальнікі на гэтых участках зафіксавалі грубыя парушэнні: на ўчастку 83 чальцы камісіі “налічылі” за дзень на 134 больш прагаласаваўшых чым наглядальнікі, а на 84 – на 18.