У Гародні міліцыя прымусіла крамы пазрываць плакаты Яўгена Дудкіна

18 лютага 2018 11:08  |  Палітыка

У Гародні міліцыя прымусіла крамы пазрываць плакаты Яўгена Дудкіна

 

15 лютага ў мікрараёне Альшанка горада Гродна ў гандлёвых кропках прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты Гарадзенскіх гарадского і абласнога саветаў Яўген Дудкін размясціў з дазволу адміністрацыі перадвыбарчыя плакаты.

Але на наступны дзень былі агітацыйныя плакаты былі сарваныя. Што цікава, толькі тыя плакаты былі сарваныя, фота якіх было размешчана ў сацсетках. Са слоў прадаўцоў, агітацыйныя плакаты зняць прымусіў ўчастковы і чалавек у цывільным, які прадставіўся міліцыянтам, спаслаўшыся на тое, што агітацыя аднаго кандыдата забароненая. Плакаты да гэтага часу невядома дзе знаходзяцца.

 

“Адміністрацыя новай змены спасылаецца на сустрэчу з кіраўніцтвам у панядзелак. Што ж раскажуць нам тыя, хто незаконна сарваў і знішчыў плакаты, ці рушыць услед адміністрацыйнае пакаранне ў дачыненні да супрацоўнікаў крам Алмі і Еўраопт? Лепш сказаць горкую праўду і прызнаць віну, чым далей хлусіць і даваць ілжывыя паказанні, а гэта ўжо крымінальная адказнасць”, – заявіў Яўген Дудкін.

Болей навін