Раман Ганчароў прысвяціў свой апошні пікет абароне сем’яў і дзяцей ад алкаголю (фота)

18 лютага 2018 12:27  |  Палітыка

Раман Ганчароў прысвяціў свой апошні пікет абароне сем’яў і дзяцей ад алкаголю (фота)

Раман Ганчароў, кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 17 лютага правёў апошні агітацыйны пікет, які прысвяціў абароне беларускіх сямей і дзяцей ад алкаголю.

Алкаголь з’яўляецца прычынай 50% разводаў і сіроцтва. Больш за 15% дзяцей спрабуе алкаголь ва ўзросце да 9 гадоў. На дадзены момант не абмежаваны час продажу алкаголю, а кругласутачныя запраўкі ствараюць крымінальна небяспечныя месцы ў горадзе, адзначыў актывіст. 

“Неабходна забараніць танныя нізкаякасныя алкагольныя напоі, якія небяспечны для здароўя. Абмежаваць час продажу алкаголю і забараніць продаж на запраўках. А таксама з акцызаў фінансаваць грамадзянскія ініцыятывы па дапамозе алкаголікам. Алкагалізм б’е ў першую чаргу па здаровым, эканамічна актыўным насельніцтве і моладзі, з-за чаго мы не маем ні эканамічнага працвітання, ні здаровых сем’яў. Абмежаванне продажу алкаголю істотна аздаровіць наша грамадства. Хопіць піць – трэба жыць”, – заклікаў ён.

Болей навін