Дзяніс Садоўскі: людзі не вераць у гэтыя выбары, у гэтых дэпутатаў (відэа)
Упершыню ў Беларусі з’явілася ноу-хау – «ярмошынскія каруселі». Таксама прыпіскі, дапіскі, як вынік у абласныя, гарадскія, раённыя саветы не прайшоў ніводны апазіцыйны кандыдат.
Былі і цікавінкі: там, дзе вялося татальнае назіранне ў дзень выбараў, а не на датэрміновым галасаванні, апазіцыйныя кандыдаты перамагалі.
Назіральнік кампаніі «Права выбару-2018» Дзяніс Садоўскі распавёў пра асноўныя парушэнні на сёлетніх выбарах у мясцовыя саветы.