За перадвыбарчыя пікеты Рамана Ганчарова выклікаюць у міліцыю

26.02.2018, 08:14  |  Навіны, БХД

 

Раман Ганчароў быў прамоўцам БХД падчас мясцовай кампаніі 2018 года. Ён актыўна праводзіў сваю кампанію ў Маладэчна, у тым ліку праводзіў шмат пікетаў.

Сёння 26 лютага Раман Ганчароў атрымаў паведамленне на тэлефон: "Раман Мікалаевіч, Вам неабходна з'явіцца ў Маладзечанскага РАУС: г.Маладзечна, вул. Галіцкага, 23, да 10:00 2018/02/26 для апытання Вас у якасці асобы ў адносiнах да якога вядзецца адміністрацыйны працэс па ст.24.34 КаАП Рэспублікі Беларусь".

 

"Супрацоўнік Міліцыі прыходзіў учора да мяне дадому каб правесці мяне з ім у РАУС для дачы паказанняў па агітацыі на пікетах каля Еўраопта. Важна адзначыць што пікет адбываўся паводле выбарчага заканадаўства і сваечасова за два дні быў пра гэта апавешчаны Маладзечанскі райвыканкам. Лічу што такія дзеяньні міліцыі скіраваныя на тое каб напалохаць маю сям'ю "паказаць хто тут гаспадар". Нас такімі справамі не спалохаць. Будзем змагацца! Жыве Беларусь!" - адзначыў адзін з лідэраў БХД па Мінскай вобласці Раман Ганчароў.

Навіны па тэме