Галіна Каржанеўская і Пётр Папраўка абраныя намеснікамі кіраўніка Менскай БХД
9 сакавіка адбылася сустрэча Менскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, на якой прысутнічала каля 50 чалавек, кіраўніцтва Мінскай БХД і сустаршыні аргкамітэта партыі Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова.
На сустрэчы былі абмеркаваны вынікі падачы дакументаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі, падведзены вынікі мясцовых выбараў і вылучэння кандыдатаў ад Менска, а таксама вынікі назірання за выбарамі, якое праходзіла ў рамках кампаніі «Права выбару».
Пасля падвядзення вынікаў адбыліся выбары намеснікаў кіраўнікі менскай гарадской арганізацыі. Дзяніс Садоўскі як кіраўнік менскай гарадской арганізацыі прапанаваў выбраць сваімі намеснікамі Галіну Каржанеўскую і Пятра Папраўку. Прапанова была зацверджана аднагалосна.
Таксама мінская гарадская арганізацыя прыняла рашэнне браць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да акцыі Дзень Волі 25 сакавіка.
Асноўнай кампаніяй для Мінска на бліжэйшыя месяцы абраная кампанія за рэформу судовай сістэмы. У межах кампаніі ўжо пачаты і будзе працягвацца збор подпісаў пад прапановамі БХД аб неабходнасці рэальных рэформаў судовай сістэме, таксама будуць праходзіць круглыя сталы, праводзіцца разнастайныя акцыі і мерапрыемствы.