Сэлфі Незалежнасці набліжаецца да кульмінацыі
У Менску падыходзіць да кульмінацыі марафон “Сэлфі Незалежнасці”, распачаты сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам у лютым гэтага года як зваротны адлік да 100-годдзя БНР.
Кожны дзень а 18-й гадзіне (у гонар падзеяў 1918-га года) актывісты фатаграфуюцца ля дамоў па Праспекце Незалежнасці з адпаведнымі нумарамі – і праводзяць віктарыну з прызамі на тэму гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
20 сакавіка актывісты розных партыяў і рухаў збіраюцца на Сэлфі Незалежнасці а 18.00 ля Чырвонага касцёла, 21 сакавіка – ля Галоўнага корпуса БДУ, 22 сакавіка – у гандлёвым цэнтры “Сталіца”.