У Бабруйску абмеркавалі, як пашырыць кампанію за справядлівую судовую сістэму
У Бабруйску прайшла сустрэча з удзелам сустаршынь Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай, лідара кампаніі “За справядлівую і незалежную судовую сістэму» Джэсікі Цыдзвінцава, магілёўскага абласнога кіраўніка БХД Таісіі Кабанчук ды дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.
На сустрэчы былі абмеркаваныя планы таго, як пашырыць кампанію, і зрабіць яе агульнанацыянальнай не толькі па геаграфіі, але і па далучанасці розных катэгорый грамадства.
“Відавочна, што праблема несправядлівых судоў закранула сотні тысяч беларусаў. І гэта не толькі артыкул КК 328. Гэта дзясяткі тысяч сфабрыкаваных справаў, жорсткіх прысудаў, катаванняў у пастарунках… Зрэшты, бізнэсоўцы, кінутыя ў пастарункі з адной мэтай – выбіць з іх грошы – таксама ахвяры ўсё той жа судовай сістэмы. Ахвярамі несправядлівай судовай сістэмы з’яўляюцца не толькі дэмакратычныя актывісты, але большасць простых грамадзян Беларусі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
“Зрабіць беларускую судовую сістэму справядлівай і незалежнай, дамагчыся перагляду ўсіх спраў па артыкуле 328, спыніць прававое бязмежжа ў нашай краіне – галоўная мэты нашай кампаніі. далучайцеся, сябры”, – дадала Таісія Кабанчук.