Вольга Кавалькова падвяла вынікі святкавання Дня Волі

26 сакавіка 2018 10:26  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова падвяла вынікі святкавання Дня Волі

 

Для каманды Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі святкаванне Дня Волі ля Опернага тэатру 25 сакавіка ў Мінску было ў асноўным працоўным. Пра гэта заявіла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

“Яго вынікі – гэта больш за 200 новых людзей, якія запісаліся у БХД, гэта амаль 2500 сабраных подпісаў пад калектыўным зваротам па рэфармаванні судовай сістэмы і наданні 25 сакавіка статусу дзяржаўнага свята, гэта некалькі тысяч распаўсюджаных ўлётак пра дзейнасць партыі, лідараў і нашу праграму, гэта 500 шчаслівых вачэй дзяцей і іх бацькоў, якія атрымалі нашы святочныя балонікі з “Пагоняй”, – адзначыла яна.

“Жывем і працуем далей. А працы шмат. І доўгі шлях. Але, як кажуць, пасля такога, ты ўжо не будзеш такім, якім быў раней. Бо галоўны вынік дня гэта натхненне, якое я атрымала ад тых, хто сёння прыйшоў, ад тых, каму таксама патрэбны перамены. І тых, хто прагне пераменаў, так шмат, што мы пра гэта пачалі забываць. Дзякуй усім!” – распавяла Вольга Кавалькова.

 

Вольга Кавалькова падвяла вынікі святкавання Дня Волі

 

Вольга Кавалькова падвяла вынікі святкавання Дня Волі

 

Вольга Кавалькова падвяла вынікі святкавання Дня Волі

 

Болей навін