Трагедыя ў Кемераве: Вольга Кавалькова ўсклала кветкі да амбасады Расеі
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 26 сакавіка ад імя БХД прынесла кветкі да амбасады Расеі ў Беларусі, каб выказаць глыбокія спачуванні сем’ям і блізкім загінулых пры пажары ў ГЦ “Зімовая вішня” ў Кемераве.
“Адбылася страшная трагедыя. У якую не хочацца верыць. 64 чалавекі, з якіх шмат дзяцей загінулі ў мірны час з-за халатнасці, бяздзейнасці і карупцыі, якія сталі асновай сістэмы, створанай уладай”, – адзначыла яна.
“Смуткую разам з той часткай Расіі, якой не ўсё адно”, – падкрэсліла Вольга Кавалькова.