100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі адсвяткавалі ў Філадэльфіі
У гонар 100 годдзя абвяшчэння БНР беларусы з штатаўФіладэльфія, Нью-Джэрсі, Вірджынія і горада Вашынгтона сабраліся каля манумента свабоды ў Філадэльфіі. У шэсці прынялі ўдзел больш за 60 чалавек.
Роўна 100 гадоў назад Беларусь прыйшла да стварэння незалежнай рэспублікі. Як і чалавек на мануменце, які ірвецца да свабоды, дя якога сабраліся ўдзельнікі шэсця, так і Беларусь працягвае ісці да свабоды, менавіта таму старт акцыі і пачаўся з гэтага месца.
На мерапрыемстве гаварылі пра падзеі тых гадоў і пра стан рэчаў у сучаснасці. Шэсце прайшло па галоўнай вуліцы Філадэльфіі Broad street пад музыку, гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і лозунгі “Жыве Беларусь”.