«Дзяржава не выконвае свае законы». Берасцейцы працягваюць змаганне супраць iPower (відэа)

29 сакавіка 2018 13:57  |  Палітыка

«Дзяржава не выконвае свае законы». Берасцейцы працягваюць змаганне супраць iPower (відэа)

 

Людзі сабралі дзясяткі тысячаў подпісаў, людзі таксама звярнуліся ў суд.

Але ні суд, ні ўлады не хочуць чуць голасу людзей, нібыта ўцякаюць ад іх. А жыхары Берасця і ваколіцаў задаюць, ці ўвогуле акумулятарны завод, які паўстае, не будзе проста месцам, з якога іх будуць проста ўсіх разам труціць як у газавай камеры? У «Гарачым каментары» – актывіст БХД Фёдар Петрусевіч.

«Дзяржбуднагляд выдаў дазвол на будаўніцтва без атэстату адпаведнасці. Гэта ў прынцыпе нааконная прадпрымальніцкая дзейнасць. Да інвестара меры адміністратыўнай адказнасці не ўжываюцца. <…> Кругавая парука. Няма сэнсу кудысьці звяртацца, у нейкія органы – ніколі не будзе адказу па сутнасці. Праваахоўныя органы не ўступаюць на абарону правоў насельніцтва. Дзяржава не выконвае свае законы і ўказы. Гэта вялікая праблема», – заявіў Фёдар Петрусевіч.

Больш – у відэа вышэй.

Белсат

Болей навін