У Віцебску адбылася сустрэча за рэформу судовай сістэмы (дадаліся фота)

03 красавіка 2018 14:00  |  Галоўныя навіны

У Віцебску адбылася сустрэча за рэформу судовай сістэмы (дадаліся фота)

 

У Віцебску адбылася сустрэча сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК з сустаршынямі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім і Вольгай Кавальковай, а таксама з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць правядзення кампаніі за судовую рэформу ў Віцебскай вобласці. Сваякі асуджаных выказалі жаданне далучыцца да яе. Кампанія будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першы з іх – збор подпісаў. Таксама запланаваныя сустрэчы з мясцовымі чыноўнікамі і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў з Віцебска.

“Пасля такіх сустрэч відавочна, што рэфармаванне судовай сістэмы проста неабходнае, бо на практыцы наш суд не з’яўляецца сёння незалежным. Таксама ёсць пытанні з адвакатурай, якая залежная ад Міністэрства юстыцыі. Спадзяемся, што да такой шырокай кампаніі далучацца і іншыя грамадскія арганізацыі, і людзі, якіх хвалю гэта тэматыка, бо, на жаль, у Беларусі сёння мала людзей, якія б не сутыкаліся з несправядлівасцю судовай сістэмы, следчых дзеянняў. Гэта праблема нашмат шырэй, чым артыкула 328 КК”, – адзначыла Вольга Кавалькова.

 

У Віцебску адбылася сустрэча за рэформу судовай сістэмы (дадаліся фота)
У Віцебску адбылася сустрэча за рэформу судовай сістэмы (дадаліся фота)

Болей навін