Міністра навакольнага асяроддзя запрасілі на Чарнобыльскі шлях

04.04.2018, 10:24  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Міністра навакольнага асяроддзя запрасілі на Чарнобыльскі шлях

 

4 красавіка лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Анатоль Лябедзька сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэем Худыкам.

«Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай абстаноўцы. Міністр дэклараваў сваю адкрытасць. Але ці будзе ад яе плён, паглядзім пазней», - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

«Мы запрасілі прадстаўнікоў міністэрства на Чарнобыльскі шлях і на круглы стол, які мы будзем арганізоўваць перад Чарнобыльскім шляхам. Таксама нам удалося пагаварыць пра шэраг экалагічных праблем у горадзе Мінску, экалагічнай катастрофе ў Заслаўе ў сувязі са сметнікам бытавых адходаў і абмеркаваць, як можна палепшыць маніторынг экалагічных праблем з большым удзелам грамадзян і грамадскіх экалагічных ініцыятыў», - падкрэсліў ён.

Навіны па тэме