10 красавіка ў Вілейцы – сустрэча з Паўлам Севярынцам
У аўторак 10 красавіка ў Вілейцы па адрасе Партызанская 45а пройдзе сустрэча з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, пісьменнікам Паўлам Севярынцам.
Акрамя абмеркавання грамадска-палітычнага становішча ў Беларусі, адбудзецца прэзентацыя раману “Беларусалім”, кнігаў да 100-годдзя БХД і хрысціянскай інтэрнэт-крамы “Кропля.бай”.
Пачатак сустрэчы а 18.00. Уваход вольны.